Менавіта пад такім лозунгам адбудзецца  новы фармат пратэсту. Фармат, які аб’яднае і скансалідуе ўсё беларускае грамадства. Фармат, які немагчыма будзе спыніць ні рэпрэсіямі, ні забаронай, ні пасквілямі па БТ.
Гэты фармат ўжо неаднаразова выкарыстоўваўся ў сусветнай, ў тым ліку беларускай, гісторыі і засведчыў сваю сілу і непераможную моц.

Што адрознівае  беларусаў  ад халуёў хамскага антыбеларускага рэжыму? Што аб’ядноўвала  беларускіх адраджэнцаў, антыбальшавіцкіх паўстанцаў і іншых змагароў за Волю Беларусі?

Вядома, што халуі вельмі любяць мацюкаюцца па-расейску  (многія  чулі ад АМАПаўцаў). Разам з тым, яны ненавідзяць беларускую мову, ненавідзяць  гістарычны Бел-Чырвона-Белы сцяг, ненавідзяць сапраўдную гісторыю, культуру, пісьменнікаў і Нацыянальных дзеячоў.

—    Пратэст заключаецца ў наступным: патрэбна прынцыпова карыстацца беларускай мовай і толькі. Дастаткова ўсяго некалькіх ветлівых слоў, ужытых у людных месцах, каб адчуць, колькі нас, адчуць нашу салідарнасць і наша духоўнае адзінства.

«Дзякуй!», «Калі ласка!», «Прабачце!», «Дапабачэння!», «Добрай раніцы!», «Прывітанне!» — вось простыя і ўсім вядомыя словы, якія сапраўдныя жыхары Беларусі павінны ўжываць паўсюдна: у чарзе, у грамадскім транспарце, у школах, у ВНУ, паўсюль, дзе знаходзяцца іх суайчыннікі. Таму, пачуўшы ў натоўпе роднае, ветлівае слова, ведайце: гэта СВОЙ чалавек, гэта — БЕЛАРУС!паведамляюць арганізатары.

Абмеркаваць такі незвычайны пратэст можна тут.

Фота: lidaschool8.forum2x2.ru

[supsystic-social-sharing id="1"]