Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Беларусы, патрэбна Ваша дапамога!

Заўтра, 10 верасня 2011 года, у Курапатах адбудзецца традыцыйная Талака па добраўпарадкаванню тэрыторыі мемарыяла. Запрашаюцца ўсе патрыёты.

Прыходзьце заўтра ў Курапаты а 11-й гадзіне раніцы. З сабой пажадана мець зменную працоўную вопратку, пальчаткі. Таксама не будзе лішнім і працоўны інструмент (рыдлёўкі, граблі і г.д.)

Курапаты – месца масавага расстрэлу беларусаў камуністамі. Рэжым, які сёння знаходзіцца ва ўладзе, так сама як і савецкі рэжым, робіць усё магчымае, каб беларусы забыліся на гэтае месца.

Кожны год ў Курапатах адбываюцца дзесяткі актаў вандалізму. Ламаюцца крыжы, паляцца вянкі. Робіцца ўсё магчымае, каб знішчыць гэты мемарыял. Па яго цэнтру нават была пракладзена кальцавая аўтадарога!

Але ж, дзякуючы намаганням добраахвотнікаў з КХП-БНФ, мемарыял пастаянна даглядаецца і аднаўляецца, усталёўваюцца новыя крыжы.

Калі Вам не абыякава наша памяць пра тысячы забітых беларусаў, прыходзьце заўтра дапамагаць!

Фота: tut.by

Курапаты
Курапаты

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *