Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

У Берасці абмеркавалі стратэгію абароны правоў чалавека

Учора прадстаўнікі берасцейскіх арганізацый сабраліся для дыскусіі па стратэгіі беларускага праваабарончага руху “Правы чалавека: гарызонты будучыні”.

Повадам для сустрэчы стаў дакумент, які разглядаўся яшчэ ўвосень мінулага году. Стратэгія беларускага праваабарончага руху ўяўляе сабою задачы, шо ставяць для вырашэння беларускія праваабаронцы. Галоўная праблема – нездавальняючая сітуацыя з правамі чалавека ў краіне, немагчымасць нармальнага кантакту паміж уладамі і праваабаронцамі.

Удзельнікі ўносілі свае прапановы, а таксама крытыкавалі стратэгію. Многія пагадзіліся з ідэяй злучэння сілаў над агульнымі праблемамі (у якасці прыклада – арышт Алеся Бяляцкага). Раман Кісляк увогуле назваў дакумент “дэкларацыяй” і прапанаваў перарабіць праект. Гучалі пытанні наконт ажыццяўлення напісанага ў стратэгіі і мэтазгоднасці некаторых пунктаў праекту.

Адна справа – нешта вырашыць, а іншая – зрабіць. Паглядзім, што з гэтай статэгіі атрымаецца.

Азнаёміцца з дакументам можна ТУТ

human_rights

human_rights

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *