У горадзе над Бугам у адным месцы можна будзе паглядзець святыні берасцейскай зямлі. Выстава “Храмы Берасцейшчыны” адкрыецца 9 верасня ў Музеі выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў.

Старшы навуковы супрацоўнік Музея выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў Ніна Радала тлумачыць, што берасцейскім мастакам ёсць пра што распавесці праз свае творы:

— Беларусь – краіна старадаўняй беларускай праваслаўнай культуры і тут нараджаліся старажытныя традыцыі культурнага будаўніцтва. І менавіта архітэктура храмаў, як ніякі іншы помнік мастацтва нясе ў сабе адбітак духоўнай спадчыны нацыі. На гэтай выставе будуць прадстаўлены працы нашых мастакоў і сярод іх найвялікшыя святыні нашага гораду – гэта наш Свята-Сімяонаўскі кафедральны сабор, што з’яўлецца галоўнай святыняй нашага горада.

Выстава будзе арганізаваная ў рамках міжнароднай акцыі «Дні еўрапейскай спадчыны», якая ў гэтым годзе праходзіць пад лозунгам Спадчына і Рэлігія.

Паводле: Радыё Рацыя

Фота: ovro1.mylivepage.ru

Музеі выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў

Музей выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў

[supsystic-social-sharing id="1"]