Сёння на вул. Савецкая (ад перакрыжавання з вуліцай Дзяржынскага ў кірунку праспекта Машэрава) у Берасці, якая з’яўляецца цэнтральнай пешаходнай вуліцай горада, вандалы зламалі маладыя дрэвы.

Зроблена гэта з адмысловым цынізмам — выпадкова так зрабіць проста немагчыма. Вельмі шкада, што ў нашым горадзе жывуць людзі, якія могуць сабе дазваляць знішчаць прыгажосць.

Калі Вы валодаеце інфармацыяй аб тым, хто і калі гэта мог зрабіць, паведаміце праваахоўным органам, ваша інфармацыя можа апынуцца карыснай.

У аддзеле ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна Берасця створаная аператыўна-следчая група па расследаванні здарэння.

Ёсць інфармацыя, што каля ЦМТ таксама ёсць паламаныя дрэвы.

Паводле: virtual.brest.by

Зломаныя дрэўцы на Савецкай

Зломаныя дрэўцы на Савецкай

[supsystic-social-sharing id="1"]