Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
КультураМузыка

Этна-трыа “Троіца” прыедзе ў Берасце

Этна-трыа “Троіца” у рамках тура па гарадах рэспублікі прыязджае ў Берасце. 16 кастрычніка ў Берасцейскай абласной філармоніі, Этна-трыа “Троіца” прэзентуе свой новы альбом “Зімачка”.

“Зімачка” —гэта ўжо  пяты альбом беларускага этна-трыа. Запісаны ён быў у 2011 годзе. Запіс зроблены ў TR Studios, у Варшаве. Працягласць альбому 61,14 хвілінаў.

Пачнецца прэзентацыя а 17:00 гадзіне. Квіткі, якія каштуюць 35-40 тысяч рублёў, можна набыць у кіёсках каля ЦУМа і Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 802931321508016295930180172942222.

Азнаёміцца з творчасцю этна-трыа “Троіцы” можна на афіцыйным сайце.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *