Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
КультураМузыка

Украінскі гурт “Фіолет” зняў беларуска- моўны кліп

Гурт “Фіолет” з песняй “Месца пакуты” стаў першым удзельнікам  кампаніі “Украінская музыка для Беларусі”. У рамках яе ўкраінскія музыкі спяваюць песні на беларускай мове на пратэстную тэматыку.

 Аснову кліпа складаюць здымкі з выступу гурта на фэсце “Бандэрштат-2011”.

Як кажа вакаліст “Фіолета” Сяргей Мартынюк, ужо 16 верасня гурт выступіць у Менску на ўручэнні прэмій “Тузіна гітоў”. А ўвосень каманда збіраецца ў невялікае  турнэ па гарадах Беларусі.

Нагадаем , што па выніках года песня “Месца пакуты” ўкраінскіх музыкаў заняла 4-е месца сярод 69 кампазіцый, прадстаўленых на “Тузіне гітоў”.

Ініцыятарам кампаніі выступіла ўкраінская грамадская арганізацыя Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”.

Паводле: collaboration.org.ua

Фота: fm-tv.ru

Гурт Фіолет
Гурт Фіолет

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *