7 верасня квіток на праезд у аўтобусах і тралейбусах Берасця зноў даражэе. Такое рашэнне прынята аблвыканкамам. 

Квіток у аўтобусах, тралейбусах зараз на 50 рублёў больш — 800 рублёў.

На 50 рублёў таксама даражэе праезд у камерцыйных аўтобусах — 1200 рублёў.

Прапарцыйна вырастуць у кошце і праязныя квіткі.

Уладальнікі маршрутных таксі ездзяць па новых коштах з пачатку верасня, калі кошт праезду з 1580 рублёў павялічыўся да 2000 рублёў.

Паводле n1.by

Кандуктар

Кандуктар

[supsystic-social-sharing id="1"]