Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Дзень беларускай пісьменнасці

У адкрыцці свята прынялі ўдзел прадстаўнікі культурнай грамадскасці, мясцовыя жыхары, супрацоўнікі міністэрстваў культуры, інфармацыі і іншых ведамстваў, замежныя дыпламаты, інфармуе tut.by.

Як паведамляе Радыё Рацыя, на гэты дзень было запланавана шмат чаго: рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга,  шматлікія канферэнцыі, выставы, канцэрты, тэатральныя пастаноўкі, сустрэчы з беларускімі і замежнымі пісьменнікамі і паэтамі і прэзентацыі кніг.

У каментары БелаПАН міністр культуры Павел Латушка адзначыў, што свята пісьменства “ужо ўпісаны ў лік найважнейшых падзей краіны”. “Вельмі важна, што мы звяртаемся да нашых вытокаў, каранёў, пісьменнасці, якімі мы можам ганарыцца

Павал Латушка

Павал Латушка

яшчэ з часоў Еўфрасінні Полацкай, Сымона Буднага, Купалы, Коласа, Караткевіча, Быкава і многіх іншых прадстаўнікоў нашай культуры”, – сказаў ён.

Загадчыца чытальнай залы гуманітарных навук брэсцкай абласной бібліятэцы імя Горкага Тамара Гласкова тлумачыць неабходнасць правядзення свята:

– Дзень беларускага пісьменства праводзіцца з мэтаю ўшанавання беларускай культуры, цяснейшага далучэння беларусаў да сваіх духоўных святыняў. Гэта свята прадугледжвае паказ непарушнага адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі.

Упершыню Дзень пісьменнасці праходзіў у старажытным горадзе Полацку. Затым сталіцаю свята станавіліся такія гарады як Тураў, Навагрудак, Орша, Мір, Смаргонь ды шмат інш.

Сымон Будны

Сымон Будны

У Берасцейскай вобласці свята пісьменнасці ўжо праходзіла ў Пінску і Камянцы.

Папярэдні Дзень беларускага пісьменства праходзіў у 2010 годзе ў Хойніках (Гомельская вобласць). Наступны, у 2012 годзе, плануецца святкаваць у Глыбокім (Віцебская вобласць).

Фота: nn.by

Фота: nn.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *