Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Палітыка

А мату не было!

Сёння, 2-га верасня, Маскоўскі суд Берасця адмяніў ранейшую пастанову, згодна з якой каардынатар БХД па Берасцейскай вобласьці Зміцер Шурхай быў пакараны 7 суткамі арышту.
Зьміцер Шурхай быў затрыманы і звінавачаны ў брыдкаслоўі 28 чэрвеня, напярэдадні маўклівай акцыі. Аднак 21 ліпеня абласны суд адмяніў ранейшае рашэньне Маскоўскага суду і накіраваў справу на перагляд.

Сёння, перагледзеўшы яе, судздзя Лабачэўская не ўбачыла дастатковых доказаў віны Зміцера і адмяніла ранейшы вырак палітыку.

Зміцер Шурхай: “Я, вядома, не спадзяваўся на такі вынік. Але суд выявіў шматлікія супярэчнасьці ў пратаколах. Напрыклад, несупадзеньне часу — паводле пратаколаў мяне затрымалі ў 12.40, а аштрафавалі ў 12.05. Сведкі шмат супярэчылі адзін аднаму ў сваіх паказаньнях. Справа проста развалілася на вачах”.

Крыніца: svaboda.org

Зміцер з адвакатам В. Лынько

Зміцер з адвакатам В. Лынько

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *