За апошнія два тыдні ў КДБ і міліцыю былі выкліканыя некалькі студэнтаў універсітэта, якім «растлумачылі», што ЕГУ уяўляе пагрозу для нацыянальнай бяспекі Беларусі.

На дадзены момант вядома аб пяці падобных выкліках. Запрашаюць у асноўным студэнтаў 1-2 курсаў.

Аб гэтым DELFI распавёў лідэр студэнцкай арганізацыі StudiAlliance Кірыла Атаманчык:

Я ведаю аб пяці такіх выкліках, але тыя, хто пабываў на такіх прафілактычных гутарках, распавялі, што супрацоўнікі праваахоўных органаў ім казалі, што для даверных гутарак былі запрошаныя шматлікія студэнты гэтага ўніверсітэта. У асноўным студэнты першага і другога курсаў.

— Супрацоўнікі казалі, што яны (студэнты) былі выкліканыя не першымі і не апошнімі. Таму можна казаць, што такіх людзей, як мінімум, разы ў два больш. Са студэнтамі размаўляюць у духу «а яно (ЕГУ) вам трэба? », — дадаў Кірыла Атаманчык.

З таго, што вядома Кірыла Атаманчыку, з 18 жніўня выклікі былі ў Менску, Светлагорску, Слуцку, Гомелі.

Час для такіх гутарак, кажа ён, абрана вельмі ўдала, паколькі многія студэнты цяпер знаходзяцца зараз у Беларусі, а першакурснікі яшчэ не прыехалі ў Вільнюс.

Змест гутарак, са слоў студэнтаў, якія пабылі на іх  К. Атаманчык абмаляваў так:

— Супрацоўнікі праваахоўных органаў казалі, што ЕГУ цікавы ім з пункта гледжання нацыянальнай бяспекі, паколькі заходнія спецслужбы «прамываюць» студэнтам мазгі, а ў Беларусі не патрэбная «пятая калона».

Кірыла Атаманчык распавёў таксама, што адным студэнтам прыходзяць позвы з запрашэннем з’явіцца ў якасці сведкі, але не паказана па якой справе, іншым, альбо студэнтам, альбо іх бацькам, тэлефануюць па тэлефоне і запрашаюць на гутарку ў КДБ або ў міліцыю.

Магчыма, лічыць суразмоўца DELFI, цікавасць да студэнтаў ЕГУ з боку гэтых структур звязаны з тым, што летась ні спецслужбы, ні дзяржаўная прапаганда не змаглі падрыхтаваць «кампрамат» на ўніверсітэт, як гэта адбывалася раней.

— Летась была перадвыбарная кампанія, і ім, мусіць, было не да ЕГУ. Сёлета прыкладна на 20 адсоткаў павялічыўся лік заявак на навучанне ва універсітэце, павялічыўся конкурс. І цяпер яны (улады ) пачалі актыўна капаць. Хуткім часам, хутчэй за ўсё, варта чакаць правакацый, «гарачых» матэрыялаў аб універсітэце, — кажа ён.

Гутаркі супрацоўнікі праваахоўных органаў пакуль што вядуць спакойна:

Нагадаем, што ЕГУ пасля зачынення ў Менску і перасоўванні ў Вільнюс валодае статутам літоўскага, а зусім не беларускага універсітэта, аднак пасля вядомых падзей 19 снежня 2010 года ў Менску былі затрыманыя парадку 12 студэнтаў. Яны панеслі адміністрацыйную адказнасць.

Паводле: ej.by

p-image-10974″ src=»https://dzedzich.org/wp-content/uploads/2011/09/ehu.jpg» alt=»» width=»595″ height=»270″ />

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

Дадаць каментарый