Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

Віктарына: Ведай Беларусь!

АРР “Дзедзіч” распачынае серыю інтэлектуальных конкурсаў. Сярод іх – некалькі віктарын звязаных адной тэмай: Беларусь, яе культура, гісторыя, геаграфія і інш.
У бліжэйшы час на сайце “Дзедзіча” будзе апублікавана 3 віктарыны (у кожнай па 5 пытанняў з варыянтамі адказаў, сярод якіх толькі адзін правільны).

Пасля падвядзення вынікаў усіх трох віктарын будуць абраныя пераможцы, якія атрымаюць каштоўныя і памятныя падарункі на ўрачыстай сустрэчы пераможцаў. У якасці каштоўнага падарунка выступае флэшка, прэзентаваная адным са спонсараў “Дзедзіча”. У якасці памятнага падарунка – імянны сертыфікат пераможцы конкурса.

Сёння мы публікуем першую з серыі віктарын.

Правільна адкажыце на ўсе пытанні, запоўніце ўсе палі і націсніце на гузік “Адправіць”. Ваш адказ будзе адпраўлены на адрас арганізатараў конкурсу.

 

quiz

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *