Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Эканоміка

Маршруткі падаражэюць да 2 тысяч

У Берасці зноў падаражэюць маршрутныя таксі . З пачатку верасня лімітавы тарыф на праезд у берасцейскіх маршрутках паднімаецца на 26,5%.

– Берасцейскім  аблвыканкамам падрыхтаванае рашэнне, паводле якога лімітавы тарыф на праезд у гарадскіх маршрутных таксі падвысіцца з 1 580 да 2 тысяч рублёў.Гэта значыць, што 2 тысячы – верхняя мяжа, а самі ўладальнікі маршрутак могуць паднімаць да 1 700, 1 800 і гэтак далей, – растлумачыў намначальніка кіравання антыманапольнай і коштавай палітыкі аблвыканкама Юры Кладніцкі, – Рашэнне мінула ўзгадненне ў Мінэканомікі і юрыдычную экспертызу і ўступіць у сілу з моманту апублікавання ў найблізкім нумары дзяржаўнай газеты “Заря”.

Паводле: БГ

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *