Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Эканоміка

“Альфа-банк” падаў у суд на “Брестэнерго”

Расейскі Альфа-банк падаў у Арбітражны суд Масквы дзве пазовы да “Брестэнерго” аб спагнанні пратэрмінаванай запазычанасці па крэдытах.

Судовыя паседжанні пачнуцца ў кастрычніку, кошт пазоваў – каля 430 тыс даляраў, піша газета “Ведамасці“.

У траўні 2010 года Альфа-банк адкрыў для “Брестэнерго” крэдытную лінію да 2015 г. з лімітам у  32 млн $, кампанія амаль цалкам абрала гэтую суму, – распавёў прадстаўнік банка, два плацяжы па крэдытах на $ 210 тыс. і $ 220 тыс. “Брестэнерго” пратэрмінавала.

Перамовы аб рэструктурызацыі ні да чаго не прывялі, таму Альфа-банк разглядае магчымасць датэрміновага выпатрабавання ўсяго крэдыту і павелічэнні памеру пазоўных патрабаванняў.

У “Брестэнерго” адмовіліся каментаваць сітуацыю!

Варта адзначыць, што ў чэрвені расейскае ААТ “Интэр РАО ЕЭС” прыпыняла пастаўкі элекраэнэргіі ў Беларусь з-за запазычаннасці “Белэнэрга” у памеры 1,5 млрд расейскіх рублёў. Запазычанасць утварыўся з-за праблем на валютным рынку, у прыватнасці цяжкасцяў з канвертаваннем валюты.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *