Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

На фолк-фэсце «Камяніца» ўводзіцца дрэс-код

3 верасня пад Менскам пройдзе фолк-фэст “Камяніца”. Фестываль традыцыйна адбудзецца ў Музеі народнай архітэктуры і побыту (вёска Азярцо, за 4 км ад аўтарынку “Малінаўка”).

Усе грошы за квіткі будуць пералічаныя на рахунак музею, дзеля захавання ўнікальнай калекцыі аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры ХVІІІ–ХХ стст.

Уваход на фестываль – паводле квіткоў музею, якія каштуюць 10 000 рублёў для дарослых і 5000 для школьнікаў. Паводле дырэктаркі музею Святланы Лакоткі, “сума сімвалічная, бо хочацца, каб шырокае кола наведнікаў, у тым ліку і маладыя, мелі магчымасць прыйсці”.

Тым не менш гэта адчувальная дапамога, адзначыла дырэктар. Патрапіць на фэст можна і наагул бясплатна. Для гэта трэба вытрымаць дрэс-код, паведаміў Сяргей Чэгрынец.

– Чалавек, які прыйдзе ў нацыянальным строі, будзе прапушчаны на тэрыторыю фестывалю бясплатна, – сказаў ён.

Чакаюць фэсту і ўдзельнікі дуэту “Аляксандра і Канстанцін”. Паводле іх, яны плануюць прапанаваць слухачам прыгожыя балады, якіх не выконвалі восем гадоў, бо не было адпаведнага выпадку.

Паводле: belsat.eu

2 каментарыя

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *