Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Што я сказаў бы на Народным сходзе?

Менавіта  такое апытанне  вырашыў правесці аргкамітэт па скліканні Народнага сходу. У Берасці адказалі на гэтае пытанне каля двух дзясяткаў чалавек. 

Па словах сябра незалежнага прафсаюзу РЭП Аляксандры Худасоўцавай, асноўная думка ў апытаных адна: цяперашні эканамічны крызіс не выпадковы, трэба тэрмінова раіцца, як выйсці з тупіковай сітуацыі, не пускаць справы на самацёк.

Вынікі апытання абнародуюць на прафсаюзным сайце praca-by.info.

Нагадаем, Народны сход вырашана склікаць 8 кастрычніка ў Менску, усіх абласных, многіх іншых гарадах і населеных пунктах. На ім плануюць абмеркаваць сітуацыю ў краіне.

Паводле: Еўрарадыё

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *