Беларусь упершыню патрапіла ў сусветны індэкс няшчасця і ўпэўнена заняла тамака месца самай няшчаснай краіны, выцесніўшы з яго Украіну. 

Індэкс няшчасця (Misery Index) быў уведзены ў 70-х гадах мінулага стагоддзя амерыканскім эканамістам Артурам Окунам, які для вылічэння індэкса прапанаваў складаць інфляцыю і беспрацоўе, паколькі менавіта яны балючай усяго б’юць па дабрабыце простых грамадзян.

Большасць краін патрапілі ў канец рэйтынгу з-за высокага беспрацоўя. Толькі Рэспубліка Беларусь, упершыню трапіўшая ў спіс, апынулася самой няшчаснай дзякуючы звышвысокай інфляцыі (36,3%), выкліканай эканамічным крызісам.

Нарвегія – краіна з нулявой інфляцыяй – таксама ўпершыню патрапіла ў спіс і адразу заняла першае месца (3,4 бала ў індэксу няшчасця).

Зрэшты, Швейцарыя і Японія (2-е і 3-е месцы ў спісе) недалёка ад яе адсталі. На сённяшні дзень гэтую тройку краін варта прызнаць самай «шчаслівай».

Расея ўпершыню абагнала ЗША па гэтым паказчыку і стала ледзь шчаслівейшай – 11,3 бала супраць 11,7.


Паводле: marketing.by 

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

Дадаць каментарый