Грамадства

Баранавіцкім вуліцам – імёны беларускіх герояў

14 баранавіцкіх актыўных грамадзян сабралі каля 800 подпісаў у межах грамадскай кампаніі “Баранавіцкім вуліцам – імёны герояў нашага часу”.

Ініцыятары кампаніі звярнуліся да кіраўніцтва горада з прапановай перайменаваць вуліцы Войкава, Арджанікідзэ, Свярдлова імёнамі беларускіх летчыкаў-герояў – Карвата, Марфіцкага, Жураўлевіча. Яны загінулі пры розных абставінах: Карват падчас вучэнняў недалёка ад Баранавічаў у 1996, Марфіцкі і Жураўлевіч падчас авія-шоў у Польшчы ў 2009 г.

Па словах зборшчыка подпісаў Уладзіміра Гундара, яны годныя народнай памяці, бо коштам свайго жыцця адвялі баявыя машыны ад населеных пунктаў і выратавалі сотні і тысячы жыццяў мірных людзей. “Не ўсе жыхары гэтых вуліц аднесліся да ідэі станоўча,” – кажа спадар Гундар.

– Многія выказвалі такія меркаванні, што „вось зменяць назву вуліцы, прыйдзецца нам мяняць дакументы, тэхнічныя пашпарты, у пашпартах ставіць новыя штампы. За гэта трэба будзе плаціць нам”. На жаль, у большасці людзей савецкі менталітэт.

Але шмат было і такіх, хто з задавальненнем падпісаўся пад прапановай, бо лічаць, што нявартыя памяці асобы не павінны быць ушанаваны назвамі вуліц. Прыйшоў   час у гэтым пытанні расставіць усе кропкі над “і”.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *