Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

“СПРАТ” здымае кліп на сацыяльную тэму

“Пакаленне” – такую назву носіць новы відэа-кліп берасцейскага гурта “СПРАТ”. Песня, на якую здымаецца кліп, яшчэ нідзе да гэтуль не гучала.

Пакаленне – першы кліп і песня гурта на сацыяльна-вострую тэму. Пра галоўную ідэю відэа-кліпа распавядае бубнач гурта “СПРАТ” Аляксей:

– Захацелася падняць сацыяльную тэму, тэму змены пакаленняў. Таму што нас, як сапраўдных беларусаў, гэтая змена вельмі турбуе. Мы дбаем пра беларускую мову, прапагандуем яе сярод моладзі. Маладое пакаленне нажаль адыходзіць ад беларускай мовы, і з-за гэтага вельмі скрагоча ўнутры.

“СПРАТ” – беларускамоўны ад пачатку свайго заснавання берасцейскі гурт. За час амаль пяцігадовай працы, гурт выпусціў тры музычныя альбомы. У хуткім часе “СПРАТ” плануе прыступіць да запісу чарговага новага альбома.

Паводле: Радыё Рацыя

Фота: generation.by

СПРАТ

СПРАТ

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *