Берасцейскія актывісты зладзілі акцыю салідарнасці з арыштаваным кіраўніком праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесем Бяляцкім.

Падчас яе берасцейцам раздавалі ўлёткі з інфармацыяй аб справе Бяляцкага. Як лічыць актывіст Юры Жыдовіч, праводзіць такія акцыі трэба па ўсёй краіне, бо важна выказваць салідарнасць з палітвязьнямі:

— Пакуль у нашай краіне будуць існаваць палітзняволеныя, мы будзем дзейнічаць, прыцягваць увагу грамадства да гэтай праблемы. Нашая салідарнасць дапаможа вязням і іх сваякам лягчэй перажыць цяжкія часы.

Нагадаем, што 12 жніўня кіраўніку праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму выстаўлена абвінавачанне ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры.

Паводле: Радыё Свабода

Акцыя салідарнасці з Бяляцкім у Берасці

Акцыя салідарнасці з Бяляцкім у Берасці

Акцыя салідарнасці з Бяляцкім у Берасці

Акцыя салідарнасці з Бяляцкім у Берасці

Акцыя салідарнасці з Бяляцкім у Берасці

Акцыя салідарнасці з Бяляцкім у Берасці

Акцыя салідарнасці з Бяляцкім у Берасці

Акцыя салідарнасці з Бяляцкім у Берасці

[supsystic-social-sharing id="1"]