Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Тэзаўрус

Віктар Слінка прэзентуе новую кнігу

Для паэта, які родам з-пад Івацэвічаў, гэта ўжо трэцяя кніга паэзіі . “Арахна”, а менавіта так называецца новы зборнік, змяшчае вершы, эсэ і паэму “Жбан, вада”.
Прэзентацыя запланаваная на 24 жніўня ў галерэі “Галіяфы”, што ў Менску. Таксама ў мерапрыемстве прымуць удзел Анатоль Івашчанка, Усевалад Гарачка, Наталля Кучмель, Зміцер Вішнёў, Юры Несцярэнка.

Пра аўтара:
Віктар Слінка нарадзіўся 4 чэрвеня 1972 года ў вёсцы Козікі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вершы піша з пятнаццаці гадоў. Аўтар шматлікіх публікацый у беларускіх газетах і часопісах. Выдаў дзве кнігі паэзіі: “Апошні снег” (1995), “Штольні вясны” (2001). Лаўрэат літаратурнай прэміі Таварыства вольных літаратараў “Гліняны Вялес” за кнігу “Штольні вясны”, прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф” за лепшую паэтычную публікацыю 2005 года.

Пры падтрымцы грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, выдавецтва “ГАЛІЯФЫ”.

book

book

 

Паводле zmi_vish

 

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *