Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Палітыка

У Берасці рыхтуюцца да Народнага сходу

У горадзе над Бугам пачаўся збор подпісаў за правядзенне Народнага сходу, што прызначаны на 8 кастрычніка. Сход будзе ўяўляць сабор збор грамадзян, на якім адбудзецца абмеркаванне сацыяльна-значных пытанняў.

Па словах намесніка каардынатара Народнага сходу ў Берасці Уладзіміра Вуека, людзі праяўляюць цікавасць да Народнага сходу:

– У многіх нашых суграмадзянаў узнікае пытанне: чаму так усё адбываецца, чаму зніжаецца ўзровень жыцця, чаму растуць цэны, пры гэтым застаюцца нізкія заробкі і г.д. Калі мы збіраем подпісы, мы размаўляем з людзьмі. Таксама мы праводзім інфармацыйную кампанію, мы маем зваротную сувязь, яны да нас звяртаюцца, пішуць у нашыя бюлетэні, пішуць на сайты.

Ініцыятары Народнага сходу прапануюць вынясенне на народнае абмеркаванне такіх пытанняў як – спыненне росту цэн, павелічэнне заробкаў і стыпендыяў, магчымасці свабоднай пакупкі валюты ды шмат іншага.

Паводле: Радыё Рацыя

Фота: rubsev.ru

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *