Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Эканоміка

Шосты раз за год павышаюцца кошты на паліва

Сённяшняе павышэнне малаважнае – у сярэднім на 3%, але відавочна не апошняе за гэты год. З 20 жніўня АІ-95 будзе каштаваць 4800, АІ-92 – 4460, Нармаль-80 – 4240, Дызель – 4720 рублёў. 

Пасля чэрвеньскага павышэння на 31% і, наступнай за ёй акцыяй “Стоп-Бензін”, рашэннем прэзідэнта кошты былі адкручаныя на 13-22 адсотка ў залежнасці ад маркі паліва. Таксама было найжорстка загадана, што павышэнне кошту паліва можа быць, але не больш чым раз у квартал і не больш, чым на 3-5 адсоткаў.

Канцэрн “Белнафтахім”, мае прыбытак і  працуе з рэнтабельнасцю (пра што неаднаразова заяўлялі кіраўнікі прадпрыемства). Мабыць адніністрацыя “Белнафтахіма”не чула наказу прэзідэнта дзяржавы і дзейнічае выключна ў сваіх  інтэрасах, не звяртаючы ўвагі на сваю сацыяльна-арыентаванасць і падпарадкаванасць народу, як праўдзіваму і законнаму ўласніку прадпрыемства.

Паводле:  za-avto.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *