Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Палітыка

«Справядліва- му свету» ізноў адмовілі

Партыі «Справядлівы свет» ў Берасці адмовілі ў юрыдычным адрасе, пасля таго як былі прадстаўлены ўсе неабходныя дакументы і пройдзены неабходныя інстанцыі.

Прычыны такога рашэння каментуе намеснік старшыні партыі «Справядлівы свет» Валер Ухналёў:

– Усе, якія павінны былі гэта агледзець па законе, ўсё агледзелі і сказалі, што ўсё добра, няма ніякіх праблемаў. Але ў нас ёсць такія органы, як мясцовая ўлада, мясцовыя выканкамы і яны павінны даваць канчатковае рашэнне. І вось без прычынаў, без вялікіх абмеркаванняў, тлумачэнняў, без нашага прысутніцтва мы атрымалі адказ, што нельга, таму што гэта жылое памяшканне. Яшчэ раз убачылі тое, што ўлада працуе толькі ў адным накірунку і для яе сённяшнія пісаныя ж ёю законы не дзейнічаюць. Гэта чыста палітычнае рашэнне.

Берасцейская суполка партыі хацела змяніць існуючы юрыдычны адрас і пераехаць ў жылое памяшканне, каб не плаціць вялікую арэнду. Варта адзначыць, што праўладныя партыі маюць офісы ў дзяржаўных будынках і плацяць за іх сімвалічныя сумы.

Паводле: Радыё Рацыя

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *