Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Польскіх вернікаў не пусцілі ў Беларусь

15 жніўня пачаўся чатырохдзённы Хросны ход праваслаўных вернікаў на Святую Гару Грабарку. 16 жніўня ў вёске Камянюкі да вернікаў з Падляшша павіны білі далучыцца жыхары Беларусі. Але сёлета гэтага не адбылося.

Польскіх вернікаў не пусцілі ў Беларусь. “Яны не змаглі прайсці візавы рэжым”, – паведамілі пра гэта удзельнікі Хроснага хода з Беларусі.


Беларускія вернікі працяглі Хросны ход па запланаваным маршруце. У вечары 16 жніўня яны ўжо былі ў Вярховічах, дзе жыхары вёскі запрасілі іх на начлег.

Грушка

Грушка

Раніцай 17 жніўня паломнікі адправіліся “пад Грушку”, святога месца, пра якое існуе такая легенда: «Неяк раніцай дзяўчына-падлетак Параскоўя з сям’і Паўлючукоў з вёскі Бушмічы пасла на ўзгорку авечак каля вялікай разгалістай грушы. Набліжаўся поўдзень, на небе ніводнай хмаркі. Раптам пад дрэвам з’явілася Божая Маці ў вобразе жанчыны. Навокал яе зіхацелі сонечныя праменні. Дзяўчынка заплакала і распавяла жанчыне пра сваю сірочую долю. Божая Маці супакоіла малую і сказала, што тая будзе здаровая і шчаслівая, пасля чаго выява знікла. Людзі паверылі ў расказ сіроткі і сталі лічыць гэтае месца святым.»

Далей іх шлях праходзіў праз вёску Доўбізна, дзе жыхары ўжо падрыхтаваліся да іх прыходу.

Жыхары вёскі Доўбізна сустракаюць паломнікаў на Грабарку

Жыхары вёскі Доўбізна сустракаюць паломнікаў на Грабарку

Адпеўшы малітву каля братэрскага дола, яны крочылі далей, да беларуска-польскай мяжы, дзе спадзяюся ў іх не ўзнікнуць аніякія праблемы. Да паломнікаў далучаліся ўсе жадаючыя.

Паломнікі ідуць на Грабарку

Паломнікі ідуць на Грабарку

На працягу ўсяго маршрута вернікаў суправаджалі супрацоўнікі ДАІ.

ДАІ суправаджае вернікаў

ДАІ суправаджае вернікаў

Праз дзень вернікі прыбудуць на Святую Гару Гарбарку, пра якую першае ўзгадванне адносіцца да 1710 года. Паводле падання, ад мору хворыя вылечваліся вадой з яе крыніцы. А акрамя таго, аднаму з мясцовых жыхароў прыйшоў прывід, які падказаў падняцца на Грабарку хросным ходам і, адслужыўшы набажэнства, устанавіць там прынесеныя крыжы. Так і зрабілі, пасля чаго эпідэмію пераадолелі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *