Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Гурт TerraKod выступіў на Бандэнштаце

13- 14 жніўня ў Луцку (Україна) праходзіў  фестываль  “Бандэрштат”-2011. У першы дзень а 22.00 гадзіне над Луцкам залуналі замест чырвона-чорных і блакітна-жоўтыхсцягоў бела-чырвона-белыя.
І гэта не дзіва. У гэты час на сцэне “Бандэрштата” з’явіўся гурт з горада над Бугам TerraKod.

Жыхары Украіны, якія прысутнічалі на фэсце, адразу пачалі вітаць сваіх суседаў, абдымацца, некаторыя  з здзіўленнем пыталі: “ А што гэта за сцяг?”, некаторыя падтрымлівалі беларусаў: “ Мы Вас разумеем, трымайцеся!”.

Замест лозунга “Слава героям! Героям слава!” ўсё часцей можна было пачуць “Ш.О.С!”, “ лу-ку на му-ку” і канешне ж “Жыве Беларусь!”. Менавіта так сустракалі гурт TerraKod нашы паўднёвыя суседзі і госці Луцка з Беларусі.

Відэа з феста можна паглядзець Тут .

Сёлета каля 20 жыхароў Беларусі наведалі пяты Усеўкраінскі фестываль альтэрнатыўнай музыкі “Бандэрштат”.

Гурт TerraKod на Бандэнштаце

Гурт TerraKod на Бандэнштаце

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *