Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

У Берасці знялі кліп пра эканомію

Купляйце беларускае!” – такі лозунг стаў асноўнай ідэяй да роліку “Навучы эканоміць”. Ролік зняла берасцейскае камеды-шоу “Отражённые в лужах” для ўдзелу ў расейскім конкурсе відэа-ролікаў на тэму эканоміі.

Прыдумляць ідэю кліпу доўга не прыйшлося, паколькі тэма крызісу і мастацтва эканоміі для брэстаўчанаў знаёмая. Музычным суправаджэннем відэа-кліпу стала кампазіцыя Ляпіса Трубецкога “Капітал”.

У Беларусі ёсць добрыя тавары, але хацелася б, каб іх было больш і каб гэта былі не толькі прадукты. Мы ўсё перакульваем з ног на галаву. На ўсім можна эканоміць. І тым больш, што гэта сугучна таму, што адбываецца ў нашых крамах – нездаровы ажыятаж,- распавёў рэжысёр відэа-роліку Сяргей Пятрухін

Паводле: Радыё Рацыя 

Фота: mgbr.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *