Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Благадатны агонь прыбудзе ў Прыбужжа

У райвыканкаме адбылася сустрэча з рабочай групай міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга.

 Экспедыцыя пройдзе з 31 жніўня па 4 верасня ў кантэксце Дня беларускага пісьменства. Маршрут экспедыцыі пройдзе праз Менскую і Берасцейскую вобласці, ад Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску да горада Ганцавічы – сёлетняй сталіцы свята нацыянальнага пісьменства, з наведваннем храмаў, капліц, памятных крыжоў на месцах вайсковых пахаванняў і пасадкай Садоў Малітвы.

1 верасня экспедыцыя прыбудзе ў Тамашоўку, дзе пройдзе сустрэча з правячым архіерэям Берасцейскай епархіі епіскапам Берасцейскім і Кобрынскім Іаанам, хрэсны ход да храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы, малебен з перадачай Благадатнага Агню на свечкі прыхаджан. Таксама адбудуцца навукова-асветніцкія, педагагічныя і літаратурныя сустрэчы ўдзельнікаў экспедыцыі з жыхарамі Тамашоўкі. 2 верасня госці Прыбужжа адбудуць у Маларыту. Мэта экспедыцыі, як заяўляе яе кіраўнік пісьменніца Ніна Загорская – з’яднанне ўсіх хрысціянскіх канфесій.

Паводле: zara-bug.by 

Фота: aif.ru

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *