Незвычайную актыўнасць невядомых лятучых аб’ектаў назіралі жыхары нашай вобласці.

Як паведаміў парталу «Віртуальны Брэст» адзін з відавочцаў, 14 жніўня, у цёмны час сутак у Берасцейскім раёне два самалёты суправаджалі нейкі аб’ект, апазнаць які было немагчыма. Спачатку праляцелі самалёты — потым аб’ект, які крыху пазней павольна згас.

!5 жніўня у гэтым жа раёне з 11.30 да 12.30 лёталі два вайсковыя верталёты. Іх можна было ўбачыць і ў Берасці, над Бярозаўкай, а ў 12.25 былі заўважаны яшчэ два самалёта, што ляцелі ў напрамку Жабінкі.

Фота: вёска Вістычы, аўтар — AYAX

«Віртуальны Брэст»

[supsystic-social-sharing id="1"]