Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Археалагічны музей “Бярэсце” можа быць знішчаны

Драўляныя канструкцыі горада XII–XIV стагоддзяў залівае вадою.

Паводле камунальнікаў, праблема ў павышэнні ўзроўню грунтовых водаў, паводле заснавальніка музея — у адсутнасці якаснага вадасцёку. Пасля апошніх ліўняў сітуацыя толькі пагоршылася.

Археалагічны музей адкрыўся дваццаць год таму. Ён уяўляе сабой драўляныя канструкцыі горада XII–XIVст. У калекцыі — каля 40 тысяч прадметаў, якія знайшлі пры раскопках у 1960-хгг. Калі глядзець на экспазіцыю зверху, лужынаў не бачна. Аднак варта падыйсці да раскопа, як ногі апынаюцца ў жыжы. Доктар гістрычных навук Пятро Лысенка, які засноўваў музей, кажа, што калі тэрмінова не прыняць меры, канструкцыя можа сур’ёзна пашкодзіцца. «Гаворка ідзе не пра сотні мільёнаў, а пра элементарны рамонт, каб прадухіліць праблему, калі дажджавыя воды падыйдуць да грунта. Раней вада сцякала па водасцёку, не было праблемаў. Аднак цяпер сістэма састарэла — на бетоне прарасла трава», — тлумачыць навукоўца.

Кіраўніца «Бярэсця» Святлана Шчэрба на сітуацыю адрэагавала аператыўна — вырашылі ўсталяваць два новыя бардзюры, якія абмяжуць паступленне вады да грунта. «На агульным абмеркаванні мы прыйшлі да высновы, што найперш трэба выратоўваць музей ад дажджавых водаў. Гэта праблема нумар адзін. Кансультанты Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта разлічылі рамонт, ў бліжэйшы час яго будуць ажыццяўляць студэнты ў якасці вытворчай практыкі».

Паводле nn.by

музей "Бярэсце"

музей "Бярэсце"

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *