Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Польскія паломнікі пройдуць праз Беларусь

Сёння  пачаўся чатырохдзённы Хросны ход праваслаўных вернікаў з Берасцейшчыны і Падляшша на Святую Гару Грабарку, што побач Сямятыч.
Польскія праваслаўныя вернікі  трымаюць шлях з Беластоку, Гайнаўкі і Белавежы.

Мэта да якой заклікаюць удзельнікі – духоўнае яднанне праваслаўных беларускага і польскага народаў. Упершыню Хросны ход пасля 1939 году адбыўся ў 2009 годзе, цяпер вернікі пройдуць свой шлях у другі раз.

Выконваючы абавязкі адказнага аддзелам па працы з моладдзю Берасцейскай епархіі Павел Рамановіч зазначыў, што гэтае месца святое не толькі для праваслаўных вернікаў:

Месца святое для палякаў, і мы ведаем, што пілігрымку на Грабарку здзяйсняюць не толькі праваслаўныя, але таксама і католікі. Такое знакавае, святое месца, і нашы паломнікі таксама пойдуць туды, каб памаліцца. Канешне, асноўнае, калі казаць з духоўнага погляду, то гэта малітва, якая будзе аб’ядноўваць людзей.

Польскія вернікі ідуць на Грабарку
Польскія вернікі ідуць на Грабарку

Паводле: Радыё Рацыя

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *