Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Ан-лайн канферэнцыі з палітыкамі праз “РПСС”

Суполка “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку” ў “УКантакце” плануе праводзіць анлайны з вядомымі палітыкамі-апазіцыянерамі.

12 жніўня ў суполцы сацыяльнай сеткі “УКантакце” “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку” адбудзецца ан-лайн канфэрэнцыя сустаршыні аргкамітэта Народнага схода Віктара Івашкевіча.

Пытанні Івашкевічу можна задаваць да 12 гадзінаў 12 жніўня.

Па словах Віктара Івашкевіча, “Народны сход – гэта спроба выкарыстоўвання законных механізмаў дзеля таго, каб падняць на барацьбу за свае сацыяльныя, грамадзянскія і палітычныя правы дзесяткі, сотні і ўрэшце мільёны грамадзянаў Беларусі”.

Палітык паабяцаў адказаць на пытанні пра мэты, задачы і шляхі рэалізацыі ініцыятывы Народных сходаў, якія павінны адбыцца 8 кастрычніка па ўсёй Беларусі.

Суполка “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку” плануе надалей праводзіць ан-лайн канфэрэнцыі з вядомымі людзьмі.

svaboda.org

Віктар Івашкевіч

Віктар Івашкевіч

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *