Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
КультураМузыка

TerraKod едзе на Бандэрштат

Берацейская рок-група TerraKod прыме удзел у V Усеўкраінскім фэсце альтэрнатыўнай музыкі і сучаснага мастацтва “Бандерштат”, які пройдзе 13-14 жніўня ў Луцку.

–    TerraKod у гэтым фэсце будзе ўдзельнічаць упершыню. Прапанова падзяліцца сваёй творчасцю з украінскай моладдзю паступіла ад арганізатараў музычнага форума. Берасцейцы разважаць не сталі, – распавяла вакалістка музычнага калектыва Дар’я Назарава

–    Наша група адносна маладая. Мы памкнуліся і пачалі рэпетыраваць толькі ў канцы жніўня мінулага года. Таму, калі прадставілася такая магчымасць, мы вырашылі пагадзіцца і паўдзельнічаць”, – дадала Дар’я.

Берасцейцы пакуль актыўна рэпеціруюць, а на фэсце плануюць адыграць шэсць кампазіцый, сярод іх кавер на ўкраінскую песню “Повіяв вітер степовий”.

Дарэчы, нягледзячы на сваю маладосць, група TerraKod ужо паспела гучна заявіць аб сабе ў Беларусі. Бо менавіта яна змагла мінуць рэгіянальны адбор і стаць пераможцам рэспубліканскага музычнага конкурсу Men’s fest у 2011 годзе.

Даведацца больш пра фестываль “Бандерштат” можна на афіцыйным сайце альбо тут.

Паводле: БГ

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *