Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Палітыка

З’явіўся рэйтынг сайтаў мясцовых Рад дэпутатаў

«Наш Дом» праводзіць у буйных гарадах Рэспублікі Беларусь кампанію «Дэпутатаў да адказу!». Адным з кірункаў працы актывістаў з’яўляецца атрыманне дадатковай інфармацыі аб дзейнасці мясцовых Рад дэпутатаў і іх органаў.

Пасля даследвання інфармацыі, якая размяшчана ў падзелах «Улада» на сайтах выканаўчых і распарадчых органаў, выяснілася, што Берасцейская гарадская Рада дэпутатаў знаходзіцца амаль што ў канцы прамежкавага рэйтынга «Нашего Дома».

Прамежкавы рэйтынг «Нашего Дома»:

1.    Гомельская гарадская Рада дэпутатаў
2.    Віцебская гарадская Рада дэпутатаў
3.    Магілёўская гарадская Рада дэпутатаў
4.    Менская гарадская Рада дэпутатаў
5.    Берасцейская гарадская Рада дэпутатаў
6.    Гарадзенская гарадская Рада дэпутатаў

З абласных цэнтраў Берасце з’яўляецца адным з неарганізаваных гарадоў. На сайце Берасцейскай гарадской Рады дэпутатаў адсутнічаюць назовы гарадскіх акруг. Улады і дэпутаты палічылі, што кожнаму выбаршчыку досыць пазнаць «свой» нумар. Няма  «Складу прэзідыўма Рады» і «Складу сталых камісій».

Дэпутаты гарадской Рады адчуваюць сабе, калі верыць нядаўна знятай з сайта інфармацыі, як на «вольнай збажыне» поўнай безадказнасці. Для таго, каб яны, у выпадку чаго, зрабілі ласку сустрэцца з выбаршчыкамі, ім «па папярэдняй дамоўленасці» варта паспрабаваць датэлефанавацца.

Тады прыём праводзіцца «у месцах размяшчэння выбарчых участкаў». Не ідзі або шукай, дзе жадаеш, калі не запомніў, куды ў нас звычайна заганяюць на любыя «выбары». Такая ў іх выбудаваная выбарчая «блакада».

Даведацца падрабязна пра стан сайтаў іншых гарадскіх Рад дэпутатаў можна тут.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *