Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Якасныя цыгарэты толькі ў дзяржаўных крамах?

Якасныя цыгарэты можна набыць толькі ў дзяржаўных крамах – да такога выніку прыходзяць жыхары Берасця. Закранае гэта і прадпрымальнікаў, якім фірма Белтабакінфест адпускае цыгарэты толькі малымі порцыямі.
Так берасцейскі прадпрымальнік Уладзімір Катрыч, наведаўшы чарговы раз Белтабакінвест убачыў у руках супрацоўнікаў фірмы афіцыйны наказ, па якому тавар можна адпускаць толькі прадстаўнікам дзяржаўных крамаў.

Пасля таго прадпрымальнік звярнуўся ў гарадскі выканаўчы камітэт:

– Паспрабавалі даведацца ў гарвыканкаме лёс гэтага дакуманта, паглядзець у арыгінале. Супрацоўнікі аддзела гандлю былі здзіўленыя, зрабілі такі выгляд, што такога дакуманта ў вочы не бачылі. На рукі афіцыйным шляхам атрымаць мы яго не змаглі. Мы пакінулі афіцыйны запыт, на права азнаёміцца з гэтым дакумантам.

На замену якасным цыгарэтам у кіёсках і крамах сталі з’яўляцца танныя цыгарэты беларускай вытворчасці, аднак не ўсіх берасцейцаў такі тавар задавальняе:

– Па прычыне таго, што танныя цыгарэты ідуць толькі беларускія, курыць іх немагчыма.

– Я думаю, што гэтыя танныя цыгарэты, можна толькі ў Польшчу вазіць, і ўсё.

– Я ж курыльшчык усё ж такі, таму мне не падабаюцца, скажам так.

Недахоп у продажы якасных цыгарэт берасцейцы і госці горада адчулі яшчэ на пачатку красавіка, аднак праблема не вырашаная дзяржаваю і да сённяшняга часу.

Паводле: Радыё Рацыя 

Фота: susvet.info

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *