Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

Вандроўка па выбітных мясцінах ВКЛ

Берасцейскія студэнты-гісторыкі стануць гідамі па заходняй Беларусі – выбітных мясцінах Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях.

Маршрут вандроўкі: Берасце – Косава – Нясвіж – Мір – Нараградак – Ружаны – Пружаны – Камянец – Берасце, з начоўкай на возеры Свіцязь.

Экскурсіі праводзяць гіды-валанцёры з гістфака БрДУ. А таксама кожны жадаючы ўдзельнік: каб заявіць свой намер быць экскурсаводам, трэба не пазней за 11 жніўня даслаць навукова-папулярныя нарысы пра 2-3 аб’екты, з вандроўкі, альбо блізкіх да іх, аповеды пра выбітных асоб, альбо падзеі, звязаныя з гэтымі мясцінамі. Для экскурсаводаў праезд бясплатны.

Кошт паездкі – 50 000 рублёў. Намёты і спальнікі забяспечваюць арганізатары.

Пад час вандроўкі будзе праводзіцца конкурс на лепшае фота (альбо мастацкую замалёўку, калі ёсць талент і жаданне). Пераможцы атрымаюць памятныя прызы, а лепшыя фотаздымкі будуць вывешаны на адмысловай выставе.

Адбудзецца вандроўка 15-16 альбо 20-21 жніўня (пакуль вырашаецца як больш зручна)

Сустрэча ў “Укантакце”

Камянец. Белая Вежа

Камянец. Белая Вежа

1 Comment

Пакінуць адказ на Дзяніс Адмяніць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *