Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Адукацыя

«Усе студэнты павінны быць на палях»

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў змяніць праграмму навучання для сельскагаспадарчых спецыяльнасцяў: скараціць да чатырох гадоў, каб пяты год “быць на палях”.

«Магчыма, варта скараціць тэрмін навучання на год. Альбо пяты год, я настойваю на гэтым, усе студэнты павінны быць на палях», — заявіў Лукашэнка, разважаючы пра навучанне студэнтаў па селькагаспадарчых спецыяльнасцях, найперш у Беларускай дзяржаўнай селькагаспадарчай акадэміі ў Горках. Аб гэтым паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

На яго думку, надта шмат студэнтаў паступаюць у акадэмію з гарадоў:

«З сельскай гаспадаркай яны сутыкаліся мала. Таму цалкам пяты год навучання неабходна прысвяціць практыцы, няхай вучацца на палях, фермах, збожжатаках, у майстэрнях, глядзяць, якая яна, сельская гаспадарка», — сказаў Лукашэнка.

У 2010 годзе прахадны бал у Беларускую дзяржаўную селькагаспадарчую акадэмію ў Горках па некаторых спэцыяльнасцях зніжаўся да 117.

generation.by

Студэнты на палях

Студэнты на палях

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *