З 13 жніўня (10:00) па 14 жніўня (16:00) у вёсцы Крэва Гарадзенскай вобласці пройдзе фестываль традыцыйнай культуры. Удзельнікаў чакаюць танцы, гульні, спевы і тэатральныя пастановы.

Рэгiянальны фестываль ў вёсцы Крэва Гарадзенскай вобласці ў найлепшых беларускіх традыцыях на 2 дні пераўтворыць вёску ў эпіцэнтр віравання тэатральных, танцавальных і песенных плыняў сучаснай інтэрпрэтацыі традыцыйнай культуры.

Паралельна пройдзе квэставая валанцёрская гульня.

Падчас фестывалю выступяць сярэднявечны шэльмоўскі тэатр «ДыГрыза» і гурты: «Квецень», «Князь Мышкін», «Нагуаль», «Рацыянальная дыета», «Святкі», «Фолкінэры», «

Hoha-band», «The Silicon» ды інш. Пройдуць майстар-класыпа народных танцах, гульнях і спевах.

Прадугледжана праца рамесніцкага кірмашу, а таксама кірмашу спажывецкіх тавараў. Солі хопіць усім!

Паводле nastaunik.info

[supsystic-social-sharing id="1"]