Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Эканоміка

Прадпрымаль- нікі чакаюць перамен

Крытычная сітуацыя на валютным рынку, прымушае берасцейскіх прадпрымальнікаў масавага згортваць свой бізнэс. Закупаць легальна валюту, а значыць і легальна працаваць яны не маюць магчымасці.

Адзначае намеснік старшыні прадпрымальніцкага аб’яднання “Перспектыва” Віктар Чайкоўскі. З яго слоў, у чэргах да абменнікаў бізнэсоўцам ужо стаяць безсэнсоўна.

– Лагічна падумаўшы, хто пойдзе здаваць валюту ў абменнік, канешне ніхто. Прыезджых вельмі мала, калі толькі прыедуць грамадзяне Польшчы, Германіі ці Францыі, для якіх віза каштуе 160 еўра. Гэта самая дарагая віза ў свеце, столькі віза каштуе толькі ў Паўночную Карэю і Беларусь.

Цяпер час адпачынкаў, многія не ўкладалі грошы ў тавар, таму такое азначэнне, як работа ўжо можна нават не ўжываць для многіх прадпрымальнікаў. Гэта датычыць і будаўнічых матэрыялаў і імпартазамяшчэння і прадуктаў харчавання і цыгарэтаў, ідзе проста выжыванне.

Ніхто ў Беларусь, у сувязі з эканамічным крызісам, дрэнным інвестыцыйным кліматам і панучючым рэжымам, свае грошы ўкладаць не будзе, – лічыць Віктар Чайкоўскі.

Па яго словах, зараз ніхто не ведае, якія рашэнні будуць прымаць у кіраўніцтве Нацбанка. Таму берасцейскім прадпрымальнік застаецца толькі чакаць пераменаў.

Паводле: Радыё Рацыя 

Фота: livejournal.com 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *