Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Замежжа

Вячаслаў Дзіанаў адлічаны з ВНУ

 “Сеткавы рэвалюцыянер” Вячаслаў Дзіанаў, які арганізаваў праз сетку “Укантакце” акцыі “маўклівых пратэстаў” у Беларусі, адлічаны за прагулы з ВНУ ў Кракаве, дзе ён навучаўся па “праграме Каліноўскага”.

Я адлічаны ў сувязі з тым, што прапусціў досыць шмат заняткаў у сувязі са сваёй дзейнасцю ан-лайн. Гэта былі заняткі па польскай мове і гісторыі. На самай справе, умовы праграмы Каліноўскага, гэта не рэшта тэстаў, а прысутнасць. Тамака не вольнае наведванне, досыць трох пропускаў, каб адлічылі, – паведаміў Вячаслаў.

Раней Вячаслаў Дзіанаў быў адлічаны з Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, таксама за прагулы, ён таксама займаўся палітычнай дзейнасцю.

У сувязі з адлічэннем, яму была прадстаўленая магчымасць навучання па праграме Каліноўскага ў Кракаве.

Вячаслаў  паведаміў, што яму ўжо паступіла шмат прапаноў аб працы ў IT-сферы,  і што ён плануе працягнуць вучобу завочна.

Паводле: interfax.by

Фота: udf.by

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *