Міліцыянты могуць пачаць крымінальную справу на 25-гадовую непрацуючую жыхарку Берасця.  Яе падазраюць у заведама ілжывым паведамленні пра небяспеку.  

31 ліпеня жанчына затэлефанавала ў міліцыю і паведаміла, будынак Ленінскага РАУС горада можа ўзарвацца. Выбухоўка нібыты знаходзілася ў прыпаркаванай недалёка ад райаддзела машыне. Насамрэч ні машыны, ні выбухоўкі каля будынка не было.

Паводле: Еўрарадыё

[supsystic-social-sharing id="1"]