Інфармацыю пра падаражэнне плануецца апублікаваць 2 жніўня ў адной з абласных газет. На наступны дзень (т. е. 3 жніўня) кошты вырастуць.
Па новым цэнніку квіток на праезд у гарадскім грамадскім транспарце складзе Br750 (раней Br700). Талончык у кіроўцы будзе каштаваць Br850 (раней Br800). Праезд у маршрутцы абыйдзецца берасцейцам і гасцям горада ў Br1 580 (раней Br1500).

Гутаркі пра неабходнасць падвышэння коштаў на праезд у грамадскім транспарце вядуцца ўжо даўно. Яшчэ 20 студзеня на прэс-канферэнцыі намміністра транспарта і камунікацый Аляксандр Шышко адзначыў, што з прычыны нізкіх тарыфаў на праезд прадпрыемствы, якія займаюцца сацыяльна значнымі перавозкамі, працуюць практычна стратна. «Калі б усталявалі тарыф у 1 000 — 1 200 беларускіх рублёў, гэта падцягнула б нашы прадпрыемствы», — адзначыў Аляксандр Шышко.

Паводле virtual.brest.by

Прыпынак "Газаапарат"

Прыпынак "Газаапарат"

[supsystic-social-sharing id="1"]