Грамадства

«Маўкуноў» адпусцілі без складання пратаколаў

Затрыманых падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла ў межах Рэвалюцыі Праз Сацыяльныя Сеткі (РЧСС)  Берасці 27 ліпеня адпусцілі без складання пратаколаў.

Як раней паведамлялася на сайце, падчас другога этапу «маўклівай» акцыі ў Берасці, які праходзіў  з 19.00 да 19.30 поруч кінатэатра «Беларусь», група з некалькіх маладых людзей у канцы  мерапрыемства пачалі пляскаць. Да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі і адвялі аднаго маладога чалавека ў прыпаркаваны непадалёк уазік. Праз пяць хвілін супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным пасадзілі ў спецмашыну яшчэ аднаго з пратэстуючых.

Нагадаем, па плане ініцыятараў «маўклівай» акцыі, людзям прапаноўвалася выходзіць не на галоўныя пляцы гарадоў, а на буйныя рынкі. Перанесены быў і час правядзення. Замест 19.00 людзі сустракаліся а 13.00.

У Берасці 27 ліпеня маўклівая акцыя прайшла ў два этапы. Першы – а 13.00 на рынку «Цэнтральны», а другі – у 19.00 на пляцоўцы каля кінатэатра «Беларусь».

Паводле: БГ

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *