Лукашэнка забараніў вывозіць з краіны бензін і прадукты. Таму беларусы сталі вывозіць сябе. Квіток у адзін канец да Масквы становіцца для многіх пропускам да волі і сытасці.

У красавіку сярэдняя зарплата працаўніка бюджэтнай сферы ў Менску складала 1 500 000 беларускіх рублёў, і гэта ўраўноўвалася прыкладна 14 000 расейскіх рублёў. У ліпені зарплата засталася ранейшай, але па новым курсе яна складае ўжо толькі 8 000 рублёў. А кошты ў гэты час выраслі ў 2-3 разы. Працягваюцца масавыя арышты нязгодных з такім жыццём, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту.

Людзі бягуць з краіны – ад галечы і рэпрэсій. Самы папулярны пункт пачатку новага жыцця – Масква.

Грамадзяне Беларусі маюць роўныя з расейцамі права на працаўладкаванне, аплату працы і падаванне іншых сацыяльна-прававых гарантый на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі (паводле ст. 7 Дамовы паміж РФ і РБ «Аб роўных правах грамадзян» (г. Масква, 25.12.1998г.). Плюс не трэба атрымліваць візу і вучыць новую мову, як пры эміграцыі ў Еўропу або ЗША. Грошай у расейскай сталіцы шмат, працоўных месцаў – яшчэ больш.

Таму, нягледзячы на тое, што штодня з Менска ў Маскву курсуе не менш дзесятка цягнікоў, квіткі заўсёды раскупленыя: людзі перабіраюцца паасобку і цэлымі сем’ямі.

Самыя запатрабаваныя спецыяльнасці – будаўнічыя. Увесь горад ужо залеплены аб’явамі, якія пачынаюцца са слоў «Брыгада будаўнікоў з Беларусі выканае…» і далей – пералік практычна усіх відаў прац. Прапанова мае высокі попыт – шматлікія масквічы неадназначна ставяцца да гастарбайтэраў з паўднёвых рэспублік, а тут браты-славяне без моўнага бар’ера, і працуюць не горш.

Калі на радзіме беларускі будаўнік зарабляў у апошнія месяцы ў сярэднім 12 000 RUB, то ў Маскве і Падмаскоўе падчас гарачага сезону з красавіка па кастрычніку выходзіць ад 40 000 да 150 000 RUB (у залежнасці ад прафесіі, колькасці замоўленых прац і т.д.).

Многія з «шабашнікаў» пазней увосень вяртаюцца на радзіму, і жывуць на «маскоўскія» грошы да пачатку наступнага сезону, не працуючы.

Уцечка кадраў стала настолькі імклівай, што Лукашэнка вырашыў пакараць «уцекачоў» рублём, прымусіўшы аплачваць 100% камунальных паслуг і медыцынскага абслугоўвання.

Мы павінны гэтым «лятунам» сказаць: ты паехаў неарганизованна зарабляць у іншую дзяржаву і ў краіну грошай не прыносіш. Едзь. Але, першае: камунальныя паслугі стоадсоткава сям’я аплачвае. Медыцынскае забеспячэнне тваё асабістае стоадсоткава аплачваеш. Ты сацыяльную нагрузку не нясеш, дзяржаве не дапамагаеш. Так давай за камуналку і медзабеспячэнне заплаці. Тады ён тысячу разоў падумае: ехаць або не ехаць. А так, зламаў нагу, галаву яму тамака адкруцілі, а мы тут яго бясплатна лечым. Камунальныя паслугі аплачвае на 22-25%, а не 100%. Запрацаваў грошы – плаці !- сказаўЛукашэнка.

Праўда, мала зразумела, якім чынам будуць выяўляць несвядомых гастарбайтэраў, улічваючы, што на мяжы Расеі і Беларусі няма ніякага пашпартнага кантролю, а без працы ў рэспубліцы цяпер толькі афіцыйна больш 800 000 чалавек, і нашмат больш тых, хто знаходзіцца ў змушаным неаплачаным адпачынку шматлікія месяцы.

У маскоўскай сферы абслугоўвання таксама рады беларусам – на кафэ, рэстаранах, крамах вісяць аб’явы «Патрабуецца супрацоўнік, грамадзянства – РФ, РБ». І недахопу ў жадаючых няма – афіцыянты ў Маскве могуць зарабіць на чаявых сваю менскую гадавую зарплату за месяц.

Дарагоўля жылля не палохае – першы час людзі могуць здымаць адзін пакой на чацвярых, больш не трэба – усё роўна тамака толькі спяць.

Запатрабаваныя ў Маскве таксама беларускія няні і хатнія прыслужніцы сярэдніх гадоў. Яны лічацца больш добрымі, працавітымі, і прыстойнымі, чым суайчынніцы і ўкраінкі, раней шчыльна займалыя гэтую нішу.

Калі прадстаўнікі працоўных і абслуговых прафесій часта з’язджаюць і вяртаюцца, то мэнэджары сярэдняга і вышэйшага звяна, IT-шнік усіх масцей, журналісты, прадпрымальнікі вытворчай сферы застаюцца ў блізкім замежжы назаўжды: беларускія кліенты больш неплацежаздольныя, а стабільны расейскі рынак падае мноства магчымасцяў для развіцця як асобных прафесіяналаў, так і бізнэсу ў цэлым.

Уцечка мазгоў стала масавай, і яе маштабы будуць усё павялічвацца, таму што людзі проста не могуць выжыць на сваю беларускую зарплату, а эканамічная сітуацыя ў краіне з кожным днём пагаршаецца.

Беларуская дыяспара ў сталіцы Расейскай Федэрацыі настолькі разраслася з моманту падпісання саюзнай дамовы, што нават створаная рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Масквы».

Многія бацькі адпраўляюць сваіх дзяцей вучыцца ў расейскія ВНУ – беларусы, калі праходзяць па конкурсе, могуць атрымаць вышэйшую адукацыю бясплатна, на бюджэтным аддзяленні, нароўні з расейцамі, а магчымасцяў паступіць значна больш, чым на радзіме.

Квоту на бюджэтныя месцы для беларускіх студэнтаў падае нават такі прэстыжны і недасяжны для шматлікіх масквічоў ВНУ, як МГІМО. Можна не сумнявацца, што пасля 5 гадоў у Маскве і атрыманні расейскага дыплома, ніхто ў Беларусь не вернецца – пачыная падзарабляць з першага курсу, беларускія студэнты да канца навучання пераязджаюць з інтэрната ў здымныя кватэры, знаходзяць працу па дыпломе і трывала абсоўваюцца ў Маскве.

Да таго ж, пражыванне з беларускім пашпартам у Расеі дае дадатковы бонус прызыўнікам: іх не могуць забраць у войска.

Масавы зыход з Беларусі толькі пачынае набіраць ход.

Паводле: svpressa.ru

[supsystic-social-sharing id="1"]