Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

Як у сераду наведаць Vkontakte?

Верагодна, у бліжэйшы час карыстацца Vkontakte і іншымі заблакаванымі рэсурсамі па серадах і астатніх «небяспечных» днях можна будзе прасцей з дапамогай праграмы Telex.

Як сцвярджаюць распрацоўшчыкі сістэмы Telex — супрацоўнікі Мічыганскага ўніверсітэту і навукоўцы з універсітэту Ватэрлоў у Канадзе — праграма здольная абысці блакіроўку любога сайту, калі толькі Інтэрнэт у краіне цалкам не адключаны.

Працуе Telex па метаду проксі-серверу, калі доступ да заблакаванага ўрадам сайту адбываецца праз партал-пасярэднік. Аднак калі шмат карыстальнікаў пачынаюць адначасова заходзіць на заблакаваны рэсурс праз такі проксі-пасярэднік, цэнзары могуць заблакаваць доступ і да гэтага парталу. Гэтак ужо здаралася ў Беларусі, калі разам з ужо стабільна блакаванай па вечарах у сераду сацыяльнай сеткай Vkontakte пад цэнзуру трапляў папулярны проксі-сервер.

Telex здольны абыходзіць гэту праблему. Калі юзэр жадае зайсці на забаронены сайт, праграма ўсталёўвае зашыфраванае HTTPS-злучэнне з любым дазволеным рэсурсам. Але да запыту кліента дадаецца інфармацыя, якая мусіць быць прачытаная замежным правайдэрам, што ўсталяваў дадатковую праграму Telex. Далей запыт адпраўляецца на проксі-сервер ці ў папулярную сетку Tor.

Гэткім чынам карыстальнік у Беларусі можа бачыць любы забаронены сайт, маючы ўсталяваную на флэшцы ці кампутары праграму Telex. Як адзначаюць распрацоўшчыкі, істотна, каб цэнзары «не адмянялі Інтэрнэт цалкам, а доступ быў забаронены толькі да асобных рэсурсаў і HTTPS-трафік не блакаваўся цалкам.

Дапамагчы пры поўным адлучэнні Інтэрнэту, як тое здаралася ў час егіпецкай рэвалюцыі, Telex ня здольная.

Паводле: generation.by

2 каментарыя

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *