Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

Беларускія грошы не адпавядаюць рэчаіснасці

Дакладней не самі грошы, а малюнкі на банкнотах. Краявіды змяніліся, а грошы ўсё тыя ж.

Параўнанне зрабіў карэспандэнт Еўрарадыё.

Цяпер у абароце знаходзіцца 11 беларускіх банкнот – наміналам ад 10 рублёў да 100 тысяч. На кожнай з іх выяўлены нейкі помнік архітэктуры. Еўрарадыё высветліла, ці ўсе яны выглядаюць гэтак жа, як на банкнотах? Высветлілася, што пераважная большасць малюнкаў ужо не адпавядае рэчаіснасці!..

Самы яскравы прыклад – купюра найменшага наміналу ў 10 рублёў:

Як вядома, з тае пары Нацыянальная бібліятэка “крыху змянілася” і цяпер выглядае вось так:

Нацыянальная бібліятэка

Нацыянальная бібліятэка

А ў старым будынку, выяўленым на купюры, цяпер ідуць будаўнічыя працы. Паводле нашай інфармацыі, гэты будынак абжывуць ці то дэпутаты, ці то сенатары.

Берасцейская крэпасць-герой выглядае збольшага падобна, толькі вось высокія елкі справа ад увахода спілавалі. На Новы год, можа?

Оперны тэатр змяніўся даволі моцна і не адпавядае выяве на банкноце ў 100 рублёў. У часе рэканструкцыі верхні паверх “вырас” залай для рэпетыцый, а фасад упрыгожылі тэматычныя скульптуры.

Палац спорту з часу змяшчэння на купюру абшылі сайдынгам і напісалі на ім, каб ніхто не паблытаў, што гэта “Дворец спорта”.

Больш параўнанняў глядзіце тут.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *