Прыняць удзел у летніку могуць маладыя людзі ва ўзросце 18-25 гадоў з Беларусі і Украіны, якія актыўна спрыяюць стварэнню моладзевай прэсы, з’яўляюцца сябрамі альбо валанцёрамі грамадскіх арганізацый.
Фонд Новыя Медыі ў рамках праграмы «Моладзь у дзеянні»  распачынае прыём заявак на ўдзел у польска-беларуска-украінскім летніку «Мультыма – актыўнасць моладзі ў новых медыях».

Летнік адбудзецца ў Польшчы (Сероцк) з 1 па 12 кастрычніка 2011 г.

Мэты мерапрыемства:

  1. — наладжванне супрацоўніцтва і абмен досведам для моладзі з Беларусі, Украіны і Польшчы;
  2. знаёмства з ініцыятывамі і новымі магчымасцямі аб’яднанай Эўропы;
  3. абмен досведам па арганізацыі супрацы з эўрапейскімі інстытутамі і лакальнымі арганізацыямі;
  4. пашырэнне праз новыя мэдыі ідэі нефармальнай адукацыі;
  5.  наладжванне камунікацыі паміж моладдзю, зацікаўленай у развіцці мэдыя-праектаў праз стварэнне мультымедыйнай інтэрнэт-газеты.

Галоўныя тэмы летніку: “Моладзевыя СМІ і інфармацыя» і «Еўрапейская свядомасць».

Фармат заняткаў: навучанне праз інтэрактыўныя трэнінгі, сустрэчы з польскімі журналістамі, ролевыя гульні, выкарыстанне адкрытых тэхналогій і ліцэнзій, мультыкультурныя заняткі – узмацненне пазітыўнай ідэнтыфікацыі з уласнай этнічнай групай/нацыянальнасцю; узмацненне навыкаў працы ў мультыкультурным асяроддзі, практыкі Еўразвязу ў гэтым абшары.

Рабочыя мовы летніку – польская, беларуская, украінская.

Міжнародны летнік фінансуецца FRSE (Фонд Развіцця Сістэмы Адукацыі) і ладзіцца супольна Фондам Новыя Медыі (Польшча), Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі Галіччыны (Украіна) і ГА “Цэнтр “Трэці сектар» (Беларусь).

Удзел бясплатны. Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі па праграме, візу, праезд, харчаванне і пражыванне.

Каб падаць заяўку, калі ласка, дашліце рэзюмэ (максімум дзве старонкі) на электронны адрас [email protected].

Апошні тэрмін падачы заявак 31 жніўня 2011 года.

У заяўцы таксама пазначце коратка інфармацыю пра сябе (імя, прозвішча, арганізацыя/ініцыятыва, від дзейнасці, ваш досвед у журналістыцы), а таксама тэмы, якія б былі вам цікавыя разгледзець на летніку.

Паводле: 3sektar.by

[supsystic-social-sharing id="1"]