У польскім Грудку скончылася чарговае “Басовішча”. Сёлета ў конкурсе музыкі маладой Беларусі ўдзельнічала ўсяго шэсць гуртоў – Амарока, Авіяс, Гаротніца, Гурай, Кашлаты Вох і Yellow power.

Ніхто сёлета не атрымаў гран-пры “Басовішча”. Але пераможцамі палічылі Yellow power. Менавіта гэты гурт заняў першае месца на конкурсе. Ён атрымаў ў дадатак тысячу долараў ад арганізатараў. Што праўда, такі выбар журы выклікаў шмат спрэчак.

Гледачы заўважаюць, што беларусаў сёлета на фестывалі было вельмі мала праз візавыя праблемы. Сумнай атрымалася і музычная частка, якую ратавалі толькі даўно вядомыя гасцям фестывалю Akute, Neuro Dubel i Iq48.

Паводле: Еўрарадыё

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

  1. dzedzich
    Ответить

    Па сеціве плавае дзіўная інфармацыя, што на сёлетнім Басовішчы ніхто так і не атрымаў Гран-пры. Не ведаю ў якім стане быў аўтар гэтага паведамлення, але Гран-пры атрымаў Yellow Power. Ага. Ну і грашовую прэмію прызнавалі не арганізатары, а спонсар — Польскае радыё.
    (с) Dzmitry Hurnievic

    Thumb up 0 Thumb down 0

Дадаць каментарый