Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Адукацыя

Конкурс на лепшы пераклад Гётэ

Конкурс на пераклад урыўка тэкста Генрыха фон Кляйста з нямецкай мовы на беларускую праводзяць Інстытут імя Гётэ ў Мінску і часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”.

Увазе маладых перакладчыкаў прапануецца ўрывак з навелы Генрыха фон Кляйста “Землятрус у Чылі”. Свой пераклад вы можаце даслаць да 1 верасня 2011 году на адрас:
Mail Symbol[email protected].

Ацэньваць пераклады будзе прафесійнае журы. З аўтарам найлепшага перакладу будзе заключаная дамова на пераклад усяго тэксту навелы з публікацыяй у часопісе “ПрайдзіСвет”. Акрамя гэтага найлепшы пераклад прагучыць у выкананні артыстаў тэатраў на святкаванні Тыдня Германіі ў верасні-кастрычніку 2011 году. Конкурс прымеркаваны да 200-х угодкаў трагічнай смерці пісьменніка.

Акрамя перакладчыцкага конкурсу ў верасні 2011 у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску пройдзе выстава, прысвечаная творчасці аўтара, а таксама будзе прадэманстраваны фільм “Матэрыялы па справе Кляйста”.

Download SymbolУрывак з навелы Генрыха фон Кляйста “Землятрус у Чылі” для перакладу (PDF, 30 KB) Deutsche Flagge

Паводле goethe.de

Ёган Вольфганг фон Гётэ

Ёган Вольфганг фон Гётэ

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *