Шматлікія жыхары Берасця чулі пра існаванне актыўнай экстрэмальнай гарадской гульні «Night.Brest». Але большасць гараджан не ведаюць, што жа гэта такое на самай справе.

Гульня «Night.Brest» уяўляе сабой ланцужок заданняў, якія неабходна выконваць удзельнікам. Асаблівасцю гульні з’яўляецца тое, што тэрыторыя, на якой яна праходзіць, практычна не абмежаваная. Гульнявым полем станавіцца ўвесь горад, прыгарады, а часам і ўся вобласць.

У гульнявыя «лакацыі» ператвараюцца любыя рэальныя аб’екты, часам самыя нечаканыя. Закінутыя заводы, нежылыя хаты, пакінутыя воінскія часткі, помнікі і незвычайныя аб’екты гарадской інфраструктуры — усё можа прыцягнуць увагу аўтараў.

Сэнс гульні складаецца ў знаходжанні на лакацыі або атрыманні рознымі спосабамі кодаў, якія адчыняюць доступ да наступнага ўзроўню. Увесь гульнявы працэс адбываецца на адмыслова распрацаванай аўтаматызаванай сістэме AGT, якая працуе праз інтэрнэт.

Але! Усё гэтае толькі слова. Каб сапраўды зразумець, у чым сэнс гэтай гульні, каб адчуць тыя эмоцыі, дзеля якіх каманды зноў і зноў спаборнічаюць сябар з сябрам, трэба паспрабаваць самому. І цяпер у кожнага ёсць такая магчымасць!

Сёлета праекту Night.Brest спаўняецца 5 гадоў. У гонар гэтай падзеі запрашаюцца усе жадаючыя прыняць удзел у дэманстрацыйнай гульні  27 жніўня 2011 года.

Для гульні  спатрэбіцца:

  1. каманда (да 5 чалавек старэйшыя за 18 гадоў);
  2. аўтамабіль;
  3. ноутбук з выхадам у інтэрнэт,  мабільны інтэрнэт на тэлефоне, або штаб (адзін або некалькі чалавек, якія сядзяць у хаце за кампутарам і  перадаюць заданні па тэлефоне);
  4. мапы Берасця і Берасцейскага раёна;
  5. мабільныя тэлефоны;
  6. ліхтарыкі;
  7. адзенне і абутак, якія не шкада вышмараваць або парваць;
  8. трохі  грошай.

Удзельнічайце і пазнайце, што Night.Brest гэта:

  1. веданне роднага горада;
  2. рэальныя прыгоды;
  3. актыўны адпачынак;
  4. інтэлектуальныя галаваломкі;
  5. праца ў камандзе;
  6. спаборніцкі дух;
  7. новыя цікавыя знаёмствы.

Рэгістрацыя на гульню будзе адчыненая 1 жніўня на сайце nightbrest.info

[supsystic-social-sharing id="1"]